Главная

Новае падарожжа

Недаўна 10‑ы клас здзейсніў чарговую дзіўную экскурсiю. Разнастайнае марозіва, старадаўняя Беларусь, загадкавы свет фізікі — усё за адзін дзень! Вам, мабыць, цікава, дзе ж мы былі? А давайце ўсё па парадку.
 
4 красавіка а сёмай гадзіне раніцы аўтобус крануўся з плошчы Мядзела. Ехалі доўга, нават Мінск застаўся ззаду, а прыехаўшы, убачылі дзіўны пейзаж. Вялізнае поле, млын-вятрак, утульная драўляная царква і аздобленыя вароты ў пакуль яшчэ  невядомы свет "Дудутак".
 
"Дудуткі" - гэта этнаграфічны комплекс, музей традыцыйных беларускіх рамёстваў у Пухавіцкім раёне.. Чаго тут толькі няма! Бортніцтва, саломапляценне, пякарня, выраб гарбаты на зёлках, дамашніх сыроў і масла, кавальская і ганчарная справы... Нават калекцыя рэтрамабіляў.
 
З экскурсаводам таксама пашанцавала. Гід Аксана аказалася вельмі дасведчанай, жывой, вясёлай, энергічнай, закаханай у сваю справу. Яна здзіўляла нас не толькі дэталёвым веданнем  старадаўняга беларускага побыту, але і праекцыяй на сучасныя рэаліі, што дадавала гумару і нязмушанасці ў нашу гутарку і...дэгустацыю.
 
Потым мы накіраваліся ў інтэрактыўны парк  навук «Квантум», што ў Мінску. Разнастайнасць экспанатаў здзівіла. Да таго ж, усё можна было чапаць рукамі, самастойна праводзіць доследы і эксперыменты. Цяпер я ведаю: фізіка — гэта не толькі сухія формулы з падручніка.
 
Пасля абеду ў Макбаі мы паехалі па дэсерт у... Музей марозіва. Абсталяванне і начынне нас зноў здзівіла. На вялікай плошчы, у шматлікіх лакацыях расказваюць і паказваюць, як узнік гэты ласунак, які ён бывае і як вырабляецца. Падчас экскурсіі мы каштавалі марозіва розных гатункаў.  Кожнаму спадабалася  нешта сваё. Асабіста мне па гусце мяккія віды марозіва.
 
Вось такая насычаная паездка атрымалася. Поўныя ўражанняў, мы вярнуліся дадому.
 
Месяц Дар'я, вучаніца 10 класа гімназіі г.Мядзела

 

 

Робототехника в гимназии

 

Сейчас на сайте

Сейчас на сайте 0 пользователей и 5 гостей.

Контакты

222397, Минская обл.
г. Мядель, ул. 17 Сентября, 6
Тел. (017-97) 40-3-38

гимназия

 

Akavita CY-PR.com

Туристический портал Нарочанского края: туризм, отдых, услуги, здравницы, новости, информация  Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь