Главная

Поступающему в гимназию Выдержки из нового Положения об учреждении общего среднего образования

ВЫДЕРЖКИ ИЗ

 ПОЛОЖЕНИЯ ОБ УЧРЕЖДЕНИИ ОБЩЕГОСРЕДНЕГО ОБРАЗОВАНИЯ


 

ПАЛАЖЭННЕ
аб установе агульнай сярэдняй адукацыі

ГЛАВА 7   ПРЫЁМ АСОБ ДЛЯ АТРЫМАННЯ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ

78. Прыём асоб ва ўстанову адукацыі для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з кантрольнымі лічбамі прыёму, патрабаваннямі да напаўняльнасці класаў, устаноўленымі пунктам 13 артыкула 158 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў.

79. Прыём асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе яе заявы пры прад’яўленні ёю пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць пра асобу, і медыцынскай даведкі аб стане здароўя, калі іншае не прадугледжана артыкулам 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і дадзеным Палажэннем. Ад імя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўніком.

80. Пасведчаннем аб агульнай базавай адукацыі пацвярджаецца атрыманне асобай агульнай базавай адукацыі, якая дае права на працяг адукацыі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў Х класе.

Дапускаецца пры прыёме ў Х вячэрні клас устаноў адукацыі, названых у пункце 45 дадзенага Палажэння, або ў Х клас вячэрняй школы асобы, якая асвойвае ва ўстанове адукацыі змест адукацыйнай праграмы прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, што забяспечвае атрыманне кваліфікацыі рабочага (служачага) без атрымання агульнай сярэдняй адукацыі), пацвярджаць копіяй пасведчання аб агульнай базавай адукацыі атрыманне гэтай асобай агульнай базавай адукацыі. Пры гэтым факт атрымання прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі ва ўстанове адукацыі пацвярджаецца даведкай аб тым, што грамадзянін з’яўляецца навучэнцам установы адукацыі з указаннем адукацыйнай праграмы прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, змест якой ён асвойвае.

81. Ведамасцю гадавых адзнак з класнага журнала за апошні год навучання і выхавання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі пацвярджаецца атрыманне асобай пачатковай адукацыі, якая дае права на працяг адукацыі на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі пры прыёме ў V клас.

82. Даведкай аб навучанні пацвярджаецца частковае засваенне асобай зместу адукацыйнай праграмы:

пачатковай адукацыі пры прыёме ў II–IV класы;

базавай адукацыі пры прыёме ў VI–IХ класы;

сярэдняй адукацыі пры прыёме ў ХI (ХII) клас;

спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі пры прыёме ў II–IХ (Х) і ХІ (ХII) класы, а таксама пры прыёме ў ХІ і ХІІ (ХІІ і ХІІІ) класы вячэрняй школы і вячэрнія класы.

83. Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі, даведка аб навучанні прад’яўляюцца асобай, а ведамасць гадавых адзнак з класнага журнала за апошні год навучання і выхавання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі перадаецца ўстановай адукацыі, у якой гэта асоба атрымала пачатковую адукацыю, па запыце ўстановы адукацыі, у якую асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) падала заяву пры прыёме ў V клас. Ведамасць гадавых адзнак з класнага журнала за апошні год навучання і выхавання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі можа прад’яўляцца асобай.

84. Асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы), якая выказала жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыі ў гімназіі, гімназіі-інтэрнаце, гімназіі – каледжы мастацтваў, ліцэі, ва ўстанове вышэйшай адукацыі, акрамя дакументаў, пералічаных у пункце 79 дадзенага Палажэння, падае ў прыёмную камісію адпаведнай установы адукацыі:

пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі;

дакументы, што пацвярджаюць права асобы на льготы пры прыёме для атрымання сярэдняй адукацыі (пры наяўнасці права на льготы).

85. Прыём асобы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва ўстанову адукацыі для засваення зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і ў парадку, устаноўленым для прыёму асоб ва ўстановы адукацыі для засваення зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.

86. Прыём асоб для атрымання сярэдняй адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў ажыццяўляецца па конкурсе ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Асобы, якія маюць льготы пры прыёме ў гімназіі, гімназіі-інтэрнаты, гімназіі – каледжы мастацтваў, залічваюцца для атрымання сярэдняй адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў у адпаведнасці з заканадаўствам.

Прыём асоб для атрымання базавай адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў ажыццяўляецца без уступных іспытаў.

Асобы, якія атрымалі пачатковую адукацыю ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, па іх жаданні працягваюць навучанне ў гэтых гімназіях, гімназіях-інтэрнатах на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Прыём асоб для атрымання базавай адукацыі ў гімназіях – каледжах мастацтваў ажыццяўляецца па конкурсе на падставе праверкі іх здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтва.

Асобы, што атрымалі агульную базавую адукацыю ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў, па іх жаданні працягваюць навучанне ў гэтых гімназіях, гімназіях-інтэрнатах на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі без уступных іспытаў і праверкі здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтва.

92. Вынікі ўступных іспытаў пры прыёме асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі, а таксама для атрымання сярэдняй адукацыі на свабодныя месцы ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў, ацэньваюцца па дзесяцібальнай шкале з выстаўленнем адзнак ад 1 (аднаго) да 10 (дзесяці) балаў у адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па адпаведных вучэбных прадметах.

95. Для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстановах адукацыі, за выключэннем школ-інтэрнатаў, санаторных школ-інтэрнатаў, асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) падае заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі ў перыяд з 12 чэрвеня па 28 жніўня года прыёму пры прыёме ў I–XI класы (у тым ліку пры прыёме для прадаўжэння атрымання адукацыі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтых жа ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама пры прыёме ў X–XII (XI–XIII) класы вячэрняй школы і вячэрнія класы), за выключэннем выпадкаў, указаных у частцы другой дадзенага пункта.

Заява падаецца асобай (законным прадстаўніком непаўналетняй асобы):

у перыяд з 25 мая па 1 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў V клас гімназій – каледжаў мастацтваў;

у перыяд з 12 чэрвеня па 15 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў X клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі;

у перыяд з 12 чэрвеня па 1 жніўня пры прыёме на свабодныя месцы ў X–XI класы гімназій, гімназій-інтэрнатаў, VI–XI класы гімназій – каледжаў мастацтваў, у XI клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі;

у перыяд з 12 чэрвеня па 1 жніўня года прыёму пры прыёме ў I (V) клас базавых школ – каледжаў мастацтваў, сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў, пры прыёме для прадаўжэння атрымання адукацыі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтых сярэдніх школах – каледжах мастацтваў, а таксама пры прыёме на свабодныя месцы ў X і XI класы сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў.

Асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) у заяве ўказвае:

вучэбныя прадметы, якія жадае вывучаць на павышаным узроўні ў адпаведнасці з вучэбным планам дадзенай установы агульнай сярэдняй адукацыі (пры наяўнасці);

галіну асобнага віду мастацтва, у якой асоба жадае развіваць здольнасці ў адпаведнасці з вучэбным планам гімназіі – каледжа мастацтваў;

галіну асобнага віду мастацтва, у якой асоба жадае развіваць здольнасці ў адпаведнасці з вучэбным планам базавай школы – каледжа мастацтваў, сярэдняй школы – каледжа мастацтваў.

Пры прыёме ў вячэрнюю школу (вячэрнія класы) асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) у заяве ўказвае форму атрымання агульнай сярэдняй адукацыі або спецыяльнай адукацыі.

97. Для арганізацыі прыёму асоб для атрымання адпаведнай адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў, ліцэях, установах вышэйшай адукацыі, базавых школах – каледжах мастацтваў, сярэдніх школах – каледжах мастацтваў, правядзення ўступных іспытаў, праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва і фарміравання па іх выніках кантынгенту вучняў ствараецца прыёмная камісія.

Састаў прыёмнай камісіі фарміруецца з ліку педагагічных работнікаў установы адукацыі, правы і абавязкі яе членаў вызначае кіраўнік, які з’яўляецца старшынёй прыёмнай камісіі. Ва ўстанове вышэйшай адукацыі старшынёй прыёмнай камісіі можа быць упаўнаважаная яе кіраўніком асоба.

Састаў прыёмнай камісіі зацвярджаецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі не пазней чым за два тыдні да пачатку ўступных іспытаў, праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва.

З ліку членаў прыёмнай камісіі прызначаюцца намеснік старшыні, сакратар, старшыні экзаменацыйных і апеляцыйных камісій.

Для правядзення ўступных іспытаў, праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва ствараюцца экзаменацыйныя камісіі, а для разгляду пісьмовых заяў асоб (законных прадстаўнікоў непаўналетніх асоб) аб пераглядзе адзнакі па выніках уступных іспытаў, якія праводзіліся ў пісьмовай форме, праверкі здольнасцяў у галіне выяўленчага мастацтва (далей – апеляцыі) у выпадку нязгоды з выстаўленай адзнакай – апеляцыйныя камісіі. Саставы экзаменацыйных і апеляцыйных камісій зацвярджае старшыня прыёмнай камісіі.

У састаў экзаменацыйных камісій уключаюцца найбольш кваліфікаваныя педагагічныя работнікі, якія рэалізуюць змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі па вучэбных прадметах, па якіх праводзяцца ўступныя іспыты, а ў састаў экзаменацыйных камісій для праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва – педагагічныя работнікі, якія рэалізуюць змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі па вучэбных прадметах, змест якіх накіраваны на развіццё здольнасцяў вучняў у галіне асобных відаў мастацтва.

У выпадку, калі ў гімназіі, гімназіі – каледжы мастацтваў функцыянуюць I–IV класы або ажыццяўляецца рэпетытарства (кансультатыўныя паслугі) па вучэбных прадметах, па якіх праводзяцца ўступныя іспыты, не дапускаецца ўключаць у саставы экзаменацыйных камісій педагагічных работнікаў, якія рэалізавалі змест адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі ў IV класе або ажыццяўлялі рэпетытарства (кансультатыўныя паслугі) па гэтых вучэбных прадметах.

98. Прыёмная камісія забяспечвае:

прыём дакументаў, іх рэгістрацыю і захоўванне на перыяд правядзення ўступных іспытаў, праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва і залічэння;

арганізацыю і правядзенне ўступных іспытаў, праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва;

фарміраванне экзаменацыйных, апеляцыйных камісій і арганізацыю кантролю за іх дзейнасцю;

складанне схем нумарацыі месцаў у аўдыторыях, схем размеркавання варыянтаў заданняў і падрыхтоўку іншых неабходных матэрыялаў (нумароў, указальнікаў, спісаў асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе пры прыёме ў адпаведную ўстанову адукацыі);

размеркаванне асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе пры прыёме ў адпаведную ўстанову адукацыі, для здачы ўступных іспытаў, праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва, па аўдыторыях;

размеркаванне экзаменацыйных камісій для прыёму ўступных іспытаў, праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва па аўдыторыях;

стварэнне пры неабходнасці спецыяльных умоў для правядзення ўступных іспытаў для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе пры прыёме ў адпаведную ўстанову адукацыі для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі, з улікам асаблівасцяў іх псіхафізічнага развіцця;

падрыхтоўку тытульных лістоў і лістоў-укладышаў са штампам установы адукацыі для выканання заданняў уступных іспытаў, якія праводзяцца ў пісьмовай форме, практычных заданняў уступных іспытаў, якія праводзяцца ў спалучэнні вуснай і практычнай формаў, а таксама для выканання заданняў пры праверцы здольнасцяў у галіне выяўленчага мастацтва;

выкананне іншых функцый, прадугледжаных у адпаведных главах дадзенага Палажэння.

У сваёй дзейнасці экзаменацыйныя і апеляцыйныя камісіі ўстановы адукацыі падпарадкоўваюцца прыёмнай камісіі.

99. Члены прыёмнай, экзаменацыйных і апеляцыйных камісій павінны выконваць ускладзеныя на прыёмную камісію, экзаменацыйныя і апеляцыйныя камісіі абавязкі ў адпаведнасці з патрабаваннямі дадзенага Палажэння і іншых прававых актаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

100. Прыёмная камісія па пытаннях, што аднесены да яе кампетэнцыі, прымае рашэнні, якія афармляюцца пратаколамі. Пратаколы прыёмнай камісіі падпісваюцца старшынёй і сакратаром прыёмнай камісіі.

Прыёмная камісія, ажыццяўляючы свае паўнамоцтвы, правамочна прымаць рашэнні пры наяўнасці не менш за дзве трэція ад колькасці яе членаў. Рашэнні прымаюцца адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў.

У выпадку роўнай колькасці галасоў «за» і «супраць» прынятым лічыцца рашэнне, за якое прагаласаваў старшыня прыёмнай камісіі.

101. Асобы, якія прымаюць удзел у конкурсе, выконваюць заданні ўступных іспытаў, што праводзяцца ў пісьмовай форме (далей – пісьмовыя работы), заданні пры праверцы здольнасцяў у галіне выяўленчага мастацтва, што праводзяцца ў практычнай форме (далей – работы ў галіне выяўленчага мастацтва), на лістах-укладышах са штампам установы адукацыі.

Асоба, якая не паспела выканаць у вызначаны час пісьмовую работу, аддае яе незакончанай разам з чарнавіком старшыні экзаменацыйнай камісіі або па яго даручэнню іншаму члену экзаменацыйнай камісіі. Па рашэнню старшыні прыёмнай камісіі частка пісьмовай работы, якая выканана толькі на чарнавіку, правяраецца і ацэньваецца.

Пісьмовыя работы (работы ў галіне выяўленчага мастацтва) асоб, якія прымаюць ўдзел у конкурсе, шыфруюцца пасля завяршэння ўступнага іспыту па адпаведным вучэбным прадмеце, які праводзіцца ў пісьмовай форме (праверкі здольнасцяў у галіне выяўленчага мастацтва).

102. Праверка і ацэньванне пісьмовых работ (работ у галіне выяўленчага мастацтва) асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, ажыццяўляецца пад шыфрам без указання іх прозвішча членамі экзаменацыйных камісій у памяшканні ўстановы адукацыі пасля завяршэння ўступнага іспыту па адпаведным вучэбным прадмеце, што праводзіцца ў пісьмовай форме, праверкі здольнасцяў у галіне выяўленчага мастацтва.

103. Правераныя пісьмовыя работы (работы ў галіне выяўленчага мастацтва) асоб, якія прымаюць ўдзел у конкурсе, з адзнакамі і подпісамі старшыні і членаў экзаменацыйнай камісіі перадаюцца старшынёй экзаменацыйнай камісіі сакратару прыёмнай камісіі, які нясе адказнасць за іх захаванне.

104. Адзнакі па выніках ацэньвання пісьмовых работ (работ у галіне выяўленчага мастацтва) асоб, якія прымаюць ўдзел у конкурсе, пасля іх дэшыфроўкі старшыня экзаменацыйнай камісіі ўносіць у пратакол уступнага іспыту (пратакол праверкі здольнасцяў у галіне асобнага віду мастацтва), што падпісваецца старшынёй і членамі экзаменацыйнай камісіі.

105. Шыфроўку пісьмовых работ (работ у галіне выяўленчага мастацтва) асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, праводзіць сакратар прыёмнай камісіі. У выпадку вялікай колькасці асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, дапускаецца па рашэнню старшыні прыёмнай камісіі праводзіць шыфроўку пісьмовых работ (работ у галіне выяўленчага мастацтва) іншымі членамі прыёмнай камісіі. Пасля шыфроўкі тытульныя лісты захоўваюцца ў сейфе старшыні прыёмнай камісіі. Лісты-ўкладышы вяртаюцца старшыні экзаменацыйнай камісіі.

106. Правераныя пісьмовыя работы (работы ў галіне выяўленчага мастацтва) асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, з адзнакамі і подпісамі членаў экзаменацыйнай камісіі дэшыфруе сакратар прыёмнай камісіі. У выпадку вялікай колькасці асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, дапускаецца па рашэнню старшыні прыёмнай камісіі праводзіць дэшыфроўку пісьмовых работ (работ у галіне выяўленчага мастацтва) іншымі членамі прыёмнай камісіі.

107. Адзнакі, атрыманыя асобамі, якія прымаюць удзел у конкурсе, на ўступных іспытах, што праводзяцца ў пісьмовай форме (пры праверцы здольнасцяў у галіне выяўленчага мастацтва), абвяшчаюцца на наступны дзень пасля іх правядзення. У выпадку вялікай колькасці асоб, якія прымаюць ўдзел у конкурсе, дапускаецца па рашэнню старшыні прыёмнай камісіі абвяшчаць адзнакі, атрыманыя імі на ўступных іспытах, што праводзяцца ў пісьмовай форме, пры праверцы здольнасцяў у галіне выяўленчага мастацтва, праз два дні пасля іх правядзення.

108. Асоба, якая прымае ўдзел у конкурсе, можа азнаёміцца з вынікамі ацэньвання пісьмовай работы, работы ў галіне выяўленчага мастацтва незалежна ад атрыманай адзнакі на падставе пісьмовай заявы, якая падаецца на імя старшыні экзаменацыйнай камісіі азначанай асобай (законным прадстаўніком непаўналетняй асобы) у дзень абвяшчэння адзнакі. Дапускаецца па рашэнню прыёмнай камісіі ажыццяўляць азнаямленне асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, з вынікамі ацэньвання сваіх пісьмовых работ, работ у галіне выяўленчага мастацтва ў адпаведнасці з загадзя вызначаным прыёмнай камісіяй графікам і па жаданні непаўналетніх асоб у прысутнасці іх законных прадстаўнікоў.

109. У выпадку нязгоды з выстаўленай адзнакай асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы), якая прымае ўдзел у конкурсе, мае права падаць апеляцыю на імя старшыні прыёмнай камісіі на працягу двух працоўных дзён пасля абвяшчэння адзнакі па выніках ацэньвання пісьмовай работы (работы ў галіне выяўленчага мастацтва).

Вынікі разгляду апеляцыі паведамляюцца асобе (законнаму прадстаўніку непаўналетняй асобы), якая падала апеляцыю, не пазней чым на наступны працоўны дзень пасля яе падачы.

110. Разгляд апеляцыі ажыццяўляе апеляцыйная камісія ў саставе старшыні і двух членаў экзаменацыйнай камісіі. У састаў апеляцыйнай камісіі не ўключаюцца члены экзаменацыйнай камісіі, якія правяралі і ацэньвалі пісьмовую работу па адпаведным вучэбным прадмеце (работу ў галіне выяўленчага мастацтва).

Пры разглядзе апеляцыі не дапускаецца зніжэння адзнакі, якую атрымала асоба па выніках ацэньвання пісьмовай работы (работы ў галіне выяўленчага мастацтва).

Апеляцыйная камісія прымае рашэнне па выніках ацэньвання пісьмовай работы (работы ў галіне выяўленчага мастацтва) адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў.

Рашэнне апеляцыйнай камісіі афармляецца пратаколам. Пратакол апеляцыйнай камісіі падпісваецца старшынёй і членамі апеляцыйнай камісіі.

111. Рашэнне апеляцыйнай камісіі па выніках разгляду пісьмовай заявы асобы (законнага прадстаўніка непаўналетняй асобы) аб нязгодзе з выстаўленай адзнакай па выніках ацэньвання пісьмовай работы, праверкі здольнасцяў у галіне выяўленчага мастацтва з’яўляецца канчатковым.

112. У выпадку, калі адпаведная апеляцыйная камісія прымае рашэнне аб павышэнні адзнакі, якую атрымала асоба па выніках ацэньвання пісьмовай работы па адпаведным вучэбным прадмеце (работы ў галіне выяўленчага мастацтва), адпаведныя змены адзнакі ўносяцца ў пісьмовую работу асобы (работу асобы ў галіне выяўленчага мастацтва) і адпаведна ў пратакол уступнага іспыту, пратакол праверкі здольнасцяў у галіне асобнага віду мастацтва.

113. Прыёмная камісія ў адпаведнасці з кантрольнымі лічбамі прыёму, што ўстанаўліваюцца штогод заснавальнікам установы адукацыі да 10 красавіка года прыёму, фарміруе кантынгент вучняў з ліку асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе:

пры прыёме для атрымання базавай адукацыі ў гімназіі – каледжы мастацтваў, сярэдняй адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў у адпаведнасці з заканадаўствам;

пры прыёме для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі на падставе сумы балаў, набраных імі на ўступных іспытах;

пры прыёме для атрымання адпаведнай адукацыі ў базавых школах – каледжах мастацтваў, сярэдніх школах – каледжах мастацтваў на падставе праверкі іх здольнасцяў у галіне асобнага віду мастацтва.

114. Пры наяўнасці вакантных месцаў пасля залічэння асоб, пералічаных ў частцы чацвёртай пункта 4 артыкула 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, для атрымання сярэдняй адукацыі ў гімназіях-інтэрнатах астатнія асобы, якія прымаюць удзел у конкурсе, залічваюцца ў гэтыя гімназіі-інтэрнаты па конкурсу ў адпаведнасці з заканадаўствам.

115. Пры наяўнасці вакантных месцаў пасля залічэння асоб, названых ў частцы другой пункта 87 дадзенага Палажэння, для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэях, установах вышэйшай адукацыі астатнія асобы, якія прымаюць удзел у конкурсе, залічваюцца ў гэтыя ліцэі, установы вышэйшай адукацыі па конкурсу.

Пры роўнай колькасці балаў, набраных на ўступных іспытах пры прыёме для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі, на вакантныя месцы у гэтых ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі залічваюцца асобы, пералічаныя ў частцы трэцяй пункта 87 дадзенага Палажэння.

116. Кіраўнік установы адукацыі, прыём асоб у якую для атрымання адпаведнай адукацыі ажыццяўляецца не па конкурсу, выдае загад аб прыёме (залічэнні) асоб у лік вучняў установы адукацыі не пазней за 31 жніўня года прыёму.

117. На падставе рашэння прыёмнай камісіі ўстановы адукацыі, прыём для атрымання адпаведнай адукацыі ў якую ажыццяўляецца па конкурсе, кіраўнік установы адукацыі выдае загад аб прыёме (залічэнні) асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, у лік вучняў у наступныя тэрміны:

не пазней за 12 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў V клас гімназій – каледжаў мастацтваў;

не пазней за 25 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў X клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі;

не пазней за 15 жніўня года прыёму пры прыёме на свабодныя месцы ў X–XI класы гімназій, гімназій-інтэрнатаў, VI–XI класы гімназій – каледжаў мастацтваў, у XI клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі;

не пазней за 15 жніўня года прыёму пры прыёме ў I (V) клас базавых школ – каледжаў мастацтваў, сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў, пры прыёме ў X клас сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў для прадаўжэння атрымання адукацыі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтых сярэдніх школах – каледжах мастацтваў, а таксама пры прыёме на свабодныя месцы ў II (VI)–IX класы базавых школ – каледжаў мастацтваў, сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў і пры прыёме на свабодныя месцы ў X і XI класы сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў.

118. У трохдзённы тэрмін рашэнне аб прыёме (залічэнні) асоб у лік вучняў адпаведнай установы адукацыі даводзіцца да ведама гэтых асоб (законных прадстаўнікоў непаўналетніх асоб) шляхам размяшчэння загаду аб прыёме (залічэнні) на афіцыйным інтэрнэт-сайце ўстановы адукацыі або на дошцы аб’яў.

119. Іншыя асаблівасці прыёму (залічэння) асоб ва ўстановы адукацыі для атрымання адпаведнай адукацыі вызначаны ў адпаведных главах дадзенага Палажэння.

ГЛАВА 8
АРГАНІЗАЦЫЯ ГІМНАЗІІ, АСАБЛІВАСЦІ ПРЫЁМУ Ў ГІМНАЗІЮ, ГІМНАЗІЮ-ІНТЭРНАТ

120. Арганізацыя гімназіі ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам і дадзеным Палажэннем.

Для мэт дадзенага Палажэння пад арганізацыяй гімназіі маецца на ўвазе наступнае:

аналіз задавальнення запатрабаванняў асоб у атрыманні базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні;

планаванне стварэння гімназіі ў сетцы ўстаноў адукацыі;

прыняцце заснавальнікам рашэння аб стварэнні гімназіі.

121. Планаванне стварэння дзяржаўнай гімназіі, адкрыцця ў ёй дадаткова І–ІV класаў для рэалізацыі адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі ажыццяўляецца пры распрацоўцы прагнозных паказчыкаў развіцця сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі.

122. Гімназія можа стварацца як новая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі ў сетцы ўстаноў адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі і шляхам змены віду ўстановы адукацыі на від «гімназія».

Стварэнне гімназіі як новай установы агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам для стварэння юрыдычных асоб, а змена віду ўстановы адукацыі на від «гімназія» – у адпаведнасці з артыкулам 24 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

123. Удзельнікі адукацыйнага працэсу ўстановы адукацыі, від якой плануецца змяніць на від «гімназія», павінны быць інфармаваныя аб гэтым не пазней за 5 гадоў да прыняцця заснавальнікам гэтай установы адукацыі рашэння аб стварэнні гімназіі.

124. Кіраўнік установы адукацыі, від якой плануецца змяніць на від «гімназія», да прыняцця заснавальнікам гэтай установы адукацыі рашэння аб стварэнні гімназіі ў перыяд, вызначаны ў пункце 123 дадзенага Палажэння, прымае меры па вывучэнню вучнямі асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні на факультатыўных занятках з мэтай магчымасці асвойвання імі зместу вучэбных праграм па вучэбных прадметах у адпаведнасці з плануемым для распрацоўкі гэтай установай адукацыі вучэбным планам на падставе тыпавога вучэбнага плана гімназіі.

125. У год стварэння гімназіі як новай установы агульнай сярэдняй адукацыі ў сетцы ўстаноў адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі прыём асоб для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гэтай гімназіі ажыццяўляецца ў V клас і можа ажыццяўляцца ў VІ–ІX, X і XІ класы ў адпаведнасці з рашэннем яе заснавальніка з улікам кантрольных лічбаў прыёму і па меры матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з устаноўленымі санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі.

У год стварэння гімназіі шляхам змены віду ўстановы адукацыі на від «гімназія» прыём асоб для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гэтай гімназіі ажыццяўляецца на свабодныя месцы ў V–XI класы.

126. Пры прыёме на свабодныя месцы ў X–XI класы гімназій, гімназій-інтэрнатаў асобы, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, у перыяд з 2 па 12 жніўня года прыёму здаюць два ўступныя іспыты з ліку вучэбных прадметаў, вызначаных планам установы агульнай сярэдняй адукацыі для вывучэння на павышаным узроўні, якія яны жадаюць вывучаць на павышаным узроўні.

127. Даты правядзення ўступных іспытаў па канкрэтных вучэбных прадметах, у тым ліку дата рэзервовага дня, а таксама форма правядзення ўступных іспытаў па канкрэтных вучэбных прадметах да 10 красавіка года прыёму вызначаюцца ўпраўленнямі адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

128. Исключен.

129. Исключен.

130. Для правядзення ўступных іспытаў распрацоўваюцца наступныя заданні:

тэксты дыктантаў або тэксты дыктантаў з граматычным заданнем, тэставыя заданні, тэксты кантрольных работ для правядзення ўступных іспытаў у пісьмовай форме;

тэарэтычныя пытанні для правядзення ўступных іспытаў у вуснай форме;

тэарэтычныя пытанні і практычнае заданне (практычныя заданні) для правядзення ўступных іспытаў у спалучэнні вуснай і практычнай формаў.

Заданні для правядзення ўступных іспытаў у вуснай форме, у спалучэнні вуснай і практычнай формаў аб’ядноўваюцца ў білеты.

Практычныя заданні, што прадугледжваюцца білетамі, распрацоўваюцца экзаменацыйнымі камісіямі адпаведнай установы адукацыі і зацвярджаюцца старшынёй прыёмнай камісіі ўстановы адукацыі не пазней чым за тыдзень да пачатку ўступных іспытаў.

Заданні для правядзення ўступных іспытаў, названыя ў частцы першай гэтага пункта, зацвярджаюцца ўпраўленнямі адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

131. Час на правядзенне ўступнага іспыту ў пісьмовай форме па адпаведным вучэбным прадмеце ўстанаўліваецца пры распрацоўцы заданняў для яго правядзення, але не больш за 180 хвілін. Час для падрыхтоўкі да адказу па заданнях уступнага іспыту, што праводзіцца ў вуснай форме, у спалучэнні вуснай і практычнай формаў па адпаведным вучэбным прадмеце ўстанаўліваецца пры фарміраванні білетаў для яго правядзення, але не больш чым за 30 хвілін.

132. З мэтай забеспячэння правядзення ўступных іспытаў упраўленні адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэт па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта:

вызначаюць і даводзяць да 10 красавіка года прыёму да ведама зацікаўленых тэрміны, парадак фарміравання заявак на атрыманне заданняў для правядзення ўступных іспытаў па адпаведных вучэбных прадметах і іх давядзення да гімназій, гімназій-інтэрнатаў;

вызначаюць колькасць варыянтаў заданняў па кожным вучэбным прадмеце;

вызначаюць упаўнаважаных асоб для распрацоўкі заданняў, тыражавання і пакетавання іх у адпаведнасці з заяўкамі.

133. На кіраўніка гімназіі, гімназіі-інтэрната ўскладаецца адказнасць за забеспячэнне канфідэнцыяльнасці заданняў для правядзення ўступных іспытаў з моманту атрымання іх да даты абвяшчэння заданняў на ўступным іспыце па адпаведным вучэбным прадмеце.

134. Расклад уступных іспытаў не пазней чым за тыдзень да пачатку іх правядзення зацвярджаецца кіраўніком гімназіі, гімназіі-інтэрната і даводзіцца да ведама асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыі ў гэтай гімназіі, гімназіі-інтэрнаце. Прозвішчы членаў экзаменацыйных камісій у раскладзе не ўказваюцца. Для кожнай групы ў дзень праводзіцца адзін уступны іспыт. Працягласць перапынку паміж уступнымі іспытамі павінна складаць адзін або больш за адзін каляндарны дзень.

135. Парадак правядзення ўступнага іспыту і рэкамендацыі па выкананню прапанаваных заданняў даводзяцца старшынёй экзаменацыйнай камісіі (або па даручэнню старшыні экзаменацыйнай камісіі іншым членам экзаменацыйнай камісіі) да ведама асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, у аўдыторыі перад пачаткам уступнага іспыту.

136. Пакет з заданнямі адкрываецца членам экзаменацыйнай камісіі ў дзень правядзення ўступнага іспыту па адпаведным вучэбным прадмеце у прысутнасці асоб, якія здаюць гэты ўступны іспыт.

 

Именинники этой недели

Лукашевич Полина

Пашкевич Елизавета

Михайловская Алеся

Робототехника в гимназии

 

 

Сейчас на сайте

Сейчас на сайте 0 пользователей и 5 гостей.

Контакты

222397, Минская обл.
г. Мядель, ул. 17 Сентября, 6
Тел. (017-97) 55-3-38
директор
гимназия
администратор
сайта

 

Случайная картинка

Герасимович Андрей

Akavita CY-PR.com Яндекс.Метрика

Туристический портал Нарочанского края: туризм, отдых, услуги, здравницы, новости, информация