Курьер гимназии №4 2022/2023 уч. год
Усё добрае, прыемнае і шчаслівае хутка мінае. Так мінае і дзяцінства. Папытайцеся ў нашых 11-класнікаў, ці хутка праляцелі школьныя гады, і яны адкажуць вам: “Таааак…” Вельмі хочацца, каб гэтыя гады запомніліся ім менавіта як добры, прыемны і шчаслівы час.
Вось яны, 8 прыгажуноў і 9 прыгажунь, стаяць перад намі. Строгія, падцягнутыя, рослыя хлопцы, усе спрэс джэнтэльмены, рамантычныя, узнёслыя, летуценныя дзяўчаты, сапраўдныя тургенеўскія паненкі. У кожнага за спінай крылы, якія выраслі не без нашай, настаўніцкай, дапамогі. Адзін узмах – і палятуць нашы дарагія кожны сваёй дарогай, кожны сваім шляхам. Хай ён, гэты шлях, будзе добрым, чэсным, шырокім, паспяховым. А мы будзем чакаць добрых вестак ад нашых выпускнікоў і крышачку сумаваць… Асабліва пасля Пашавага допісу ў “Нарачанскай зары”… Пашу Клімовічу – за чуласць, ветлівасць, аддачу – асаблівы дзякуй!
А зараз давайце дамо слова самім героям выпуску – надзеі гімназіі, нашым выпускнікам.
Сяклюцкая В.В.