Курьер гимназии №1 2022/2023 уч. год
Добры дзень, дарагія рабяты і паважаныя дарослыя! У вашых руках чарговы нумар “Кур’ера гімназіі”. А значыць, зноў восень, новы навучальны год – і зноў усё пачынаецца спачатку. Жыццё працягваецца! Толькі ўсе мы сталі на год сталей. Што яшчэ нам прынесла восень? Багатыя дары, серабрыстае павуцінне, покліч птушыных чарод і казачныя дрэвы ў святочным убранні. А таксама дожджык і слату.
Ці любіце вы гэтую пару года? Якуб Колас не любіў восень, а Пушкін, наадварот, ёю захапляўся. Я знаходжуся недзе пасярэдзіне (я не пра талент, канешне, а пра адносіны да восені). Разумею Коласа, які параўноўваў восень з маленькай смерцю, але падзяляю і пушкінскае любаванне адвечнай красой.
Сёння па традыцыі вы прачытаеце ўспаміны гімназістаў пра лета, пазнаёміцеся з нашымі новымі вучнямі – пяцікласнікамі – і даведаецеся пра самыя яркія восеньскія навіны гімназіі.
Сяклюцкая Вікторыя Вячаславаўна