Литературный альманах май 2021 года
Азарка Глеб, 5 клас
Я не ведаю жахаў вайны
На Радзiму прыйшла навала,
Чорным неба блакітнае стала.
Сціхлі вуліцы і двары,
Не чуваць галасоў дзетвары.
За салдатам крочыць салдат
За Радзіму ў ваенны атрад,
Каб на досвітку ісці грамадой
У атаку за вёску, у бой.
Я не ведаю жахаў вайны,
Нават страшна пра іх чытать.
Дзякуй шчыры за мір без бяды
Героям патрэбна сказаць.
Усім, у каго медалі
За адвагу і мужнасць у баях.
І тым, што паляглі
Невядомымі ў жытніх палях.
Абяцаем мы мір захаваць,
Каб вучыцца і жыць, працаваць.
Каб ніколі-ніколі Айчына
Больш не чула ні бомбаў,
ні мінаў.