Курьер гимназии №3 2019/2020 уч. год
Прывітанне!
Хоць зіма і не была сёлета сапраўднай (снежнай, марознай), тым не менш радасна, што прыйшла вясна, а гэта значыць – цяпер у нас ёсць мажлівасць грэцца пад яскравым сонейкам, дыхаць асаблівым, п’янкім паветрам, крочыць насустрач пругкаму ветру перамен…
Сама прырода нібы кажа нам: “Прыйшла вясна, прыйшло новае жыцце!” Няма найлепшага часу, каб пазбавіцца ад усяго старога, ад рознага смецця ў хаце, на падворку, у садзе, але ведайце, што трэба таксама пазбавіцца ад усяго лішняга і ў нашых галовах, каб пакінуць больш месца для новых ідэй, думак, а таксама падзей, сустрэч, спатканняў, сяброўства… Вясна – найлепшая пара года, каб асвяжыць старыя стасункі і завязаць новыя…
Спадзяюся, наш “Кур’ер” дапаможа вам вызначыцца з вясновымі прыярытэтамі ;)
Галоўны рэдактар
Валасевіч Вадзім,
10 клас
Скачать или просмотреть этот номер газеты можно здесь