Курьер гимназии №1 2018/2019 уч. год
Хочацца павіншаваць усіх з новым школьным годам, пажадаць здароўя, цярпення, стараннасці. Будзьце больш сабранымі. Поспехаў шкалярам у вучобе, а настаўнікам - у выкладанні!
А зараз перанясёмся са школы ў прыроду. Восень - дзiўная пара... Хтосьцi захапляецца кожным момантам на гэтым прахалодным паветры з ноткамі суму ў iм, а хтосьцi, наадварот, восень цярпець не можа, бачыць толькі бруд і холад… Кожны ўспрымае гэтую пару года па-рознаму. Нехта восені наогул не чакае, а хтосьцi жадае яе прыходу для вечароў пад пледам з кубачкам гарбаты і кнігай. А можна і не з кнігай, а з “Кур’ерам гімназіі”. Атрымайце асалоду ад восеньскіх вечароў менавіта з ім. Наш выпуск дапаможа расфарбаваць ваш час у прывабныя восеньскія адценні. Прыемнага вам чытання і добрага настрою :)
Галоўны рэдактар выпуску
Шабовіч Валерыя, 9 клас
Скачать или просмотреть этот номер газеты можно здесь