Курьер гимназии №4 2017/2018 уч. год
Больш за ўсё я люблю вясну, радуюся ёй, і гэта не дзіва. Усе абуджаецца, зноў цвітуць кветкі, спяваюць птушкі, ярка свеціць сонейка. Навокал прыгожа і ўсё вабіць. Зеляніна паўсюль… Так і хочацца растварыцца ў вясне, стаць часткай усяго гэтага.
Прыйшла не проста вясна, але і канец вучэбнага года. Гэта значыць, што засталося зусім трошку, і – АДПАЧЫНАК!!! Усім жадаю добра правесці гэты час.
Напэўна, кожны хоць раз хацеў нешта пачаць, ды не хапіла часу. Наперадзе ў вас тры месяцы, або трынаццаць тыдняў ці дзевяноста два дні! Можна прачытаць шмат кніг, паглядзець фільмы ці цэлы серыял, звярнуцца да любімага хобі, бавіць шмат часу з сябрамі. Дарэчы, некаторыя з нас ужо складаюць план-ліст на лета. Як вам такі пункцік: “Пакаштаваць 8 новых гатункаў марозіва”? Або “наведаць 5 гарадоў з фотаапаратам”? Гэта я падгледзела ў план-лісце нашай завадатаркі Вікторыі Вячаславаўны. Смела плануйце, разбівайце мары на пункцікі, запісвайце і рухайце наперад – і тады вашы планы ажыццявяцца!
Аднак вясна – гэта і лёгкі сум, звязаны з традыцыйным развітаннем з 11 класам.
Дарагія выпускнікі! Гэта добра, што вы вось-вось скончыце школу, але нам будзе вас не хапаць, ведайце гэта. Вы – наш гонар! Самыя добрыя, самыя разумныя, самыя лепшыя! Ведайце, што мы будзем заўсёды вам рады! Жадаем вам выдатна здаць экзамены і ЦТ і паступіць куды хто жадае! А сёння мы прысвяцім расстанню з вамі некалькі старонак “Кур’ера”.
А настаўнікам нашым я жадаю за лета добра адпачыць, набрацца сіл, цярпення, натхнення, багатырскага здароўя на наступны навучальны год!
Віншую ўсіх з заканчэннем навучальнага года 2017\2018. Уррра! Добрага і плённага лета!
Заўсёды ваша
Жыхар Даша, 8 клас
Скачать или просмотреть этот номер газеты можно здесь