Главная

БрамаМар

Шмат год у гімназіі працуе аб’яднанне па інтарэсах “Спробы пяра”. Гэта аб’яднанне літаратурнага напрамку. Тут рабяты вучацца глыбей спасцігаць паэзію і прозу, а таксама ствараць уласныя шэдэўры розных стыляў і жанраў.  Аб’яднанне налічвае 19 членаў, але яго сябрам можа стаць кожны, хто прынясе кіраўніку аб’яднання Сяклюцкай Вікторыі Вячаславаўне ўласныя спробы пяра.

Вучні гімназіі актыўна карыстаюцца гэтай магчымасцю, дзякуючы чаму штогод у нашай навучальнай установе выдаецца літаратурны альманах з аднайменнай назвай – “Спробы пяра”. Ёсць у гімназіі свае прызнаныя паэты (гэта Вербіловіч Анастасія, Рогач Ксенія, Іванова Марыя, Крыўко Паліна, Маслоўская Алена, Сяклюцкая Ксенія, Місуна Сафія, Якубоўская Анастасія) і празаікі (Балюк Мікіта, Мінкоўскі Віталь, Валасевіч Вадзім, Рогач Ксенія), а таксама публіцысты (Шабовіч Валерыя, Жыхар Дар’я, Жыхар Ангеліна, Вербіловіч Анастасія). Публіцыстычныя творы выдаюцца ў гімназічнай газеце “Кур’ер гімназіі” і друкуюцца ў раённай газеце “Нарачанская зара”, паэтычныя і празаічныя размяшчаюцца ў альманаху і рэгулярна ўдзельнічаюць у літаратурных конкурсах.

Нядаўна ў нашай краіне прайшоў Рэспубліканскі конкурс “БрамаМар”, арганізаваны Міністэрствам інфармацыі РБ, выдавецкім домам “Звязда” і факультэтам журналістыкі БДУ. Мы даслалі туды 14 работ чатырох нашых рабят, і сярод 400 канкурэнтных твораў адзначаны эсэ Рогач Ксеніі, якая і атрымала сертыфікат пераможцы ў намінацыі “Проза-юні”. Акрамя сертыфіката, Ксеніі ўручылі камплект вучэбнай літаратуры па літаратуразнаўстве.

У дзень уручэння ўзнагарод былі наладжаны майстар-класы, публічныя лекцыі, сустрэчы з маладымі сучаснымі беларускімі аўтарамі, гучала жывое беларускае слова, вершы, песні, моладзь нефармальна кантактавала.    Мы абавязкова будзем працягваць рухацца ў абраным творчым кірунку, калі ласка, далучайцеся!

Именинники этой недели

 

Робототехника в гимназии

 

Сейчас на сайте

Сейчас на сайте 0 пользователей и 0 гостей.

Контакты

222397, Минская обл.
г. Мядель, ул. 17 Сентября, 6
Тел. (017-97) 55-3-38
директор
гимназия
администратор
сайта

 

Случайная картинка

Мядель9

Akavita CY-PR.com Яндекс.Метрика

Туристический портал Нарочанского края: туризм, отдых, услуги, здравницы, новости, информация