Главная

Живая классика

18 мая на базе нашай установы адбылося сапраўднае свята паэзіі – раённы конкурс мастацкага чытання “Жывая класіка”.

Гэты конкурс традыцыйны, ідзе каторы год запар, мае некалькі этапаў: школьны (гімназічны), раённы, абласны і рэспубліканскі. Апошні этап транслююць па тэлебачанні (канал СТБ).  Штогод мяняецца тэма конкурсу. Напрыклад, у 2017 годзе ён быў прысвечаны Францыску Скарыне (гэта было 500-годдзе выхаду першай друкаванай кнігі), а сёлета – Радзіме.

Найлепшыя чытальнікі школ падбіралі адпаведны твор, шукалі найлепшую інтанацыю, старанна рыхтаваліся, рэпеціравалі разам са сваімі педагогамі, а ў суботу, парадныя і ўрачыстыя, сабраліся ў актавай зале гімназіі. Вяла конкурс загадчык раённага метадычнага кабінета Лілія Рамуальдаўна Вярбіцкая. Яна шчыра павітала дзяцей, пажадала ўсім поспехаў і плёну, прадставіла журы. Ацэньвалі канкурсантаў намеснік загадчыка РАА Кундра С.М., дырэктар раённай дзіцячай бібліятэкі Кайко С.Ч. і намеснік галоўнага рэдактара раённай газеты “Нарачанская зара” Лубнеўская М.Э.

Конкурс прайшоў на вельмі высокім узроўні. Усе выступілі вельмі ўдала, пачынаючы ад пачаткоўцаў (самай малодшай удзельніцай была Выхрыстава Марта, вучаніца 1 класа Нарацкай школы №2, 1 месца ва ўзроставай групе 1-4 класы) і да старшакласнікаў (10 клас). Выставілі сваіх удзельнікаў і мы. Гімназістаў было шасцёра: Якубоўская Насця (5 клас), Бародзіч Насця (7 клас), Вярбіцкі Саша і Драгун Алеся (8 клас), Васільева Каця (9 клас) і Вербіловіч Насця (10 клас). Рабяты прачыталі разнапланавыя творы: задумліва і мінорна – Васільева Каця, залівіста і ярка – Якубоўская Насця, узнёсла і пранікнёна – Бародзіч Насця, рамантычна і пад гітару – Вярбіцкі Саша, сумна і драматычна – Вербіловіч Насця, рашуча і эмацыянальна – Драгун Алеся.  У выніку ў нас 4 дыпломы: Васільева Каця, Якубоўская Насця, Вярбіцкі Саша – 2 месца ў раёне, Драгун Алеся – першае! Віншуем ад усёй душы!

Акрамя таго, Алеся 24 мая годна прадставіла Мядзельскі раён на абласным этапе конкурсу ў Мінску.

 

Именинники этой недели

 

Робототехника в гимназии

 

Сейчас на сайте

Сейчас на сайте 0 пользователей и 2 гостя.

Контакты

222397, Минская обл.
г. Мядель, ул. 17 Сентября, 6
Тел. (017-97) 55-3-38
директор
гимназия
администратор
сайта

 

Случайная картинка

Мядель1

Akavita CY-PR.com Яндекс.Метрика

Туристический портал Нарочанского края: туризм, отдых, услуги, здравницы, новости, информация