Главная

Першае летняе падарожжа

Прывітанне ўсім!

Лета - цудоўны час для адпачынку. Мы, вучні гімназіі, вырашылі пападарожнічаць у гэты цудоўны час.

Маршрут нам вызначылі загаддзя. Не паспела сонейка прачнуцца,  як  мы ўжо сядзелі ў аўтобусе і слухалі парады ад настаўнікаў, як паводзіць  сябе ў час падарожжа, каб яно было бяспечным і прынесла толькі радасць і задавальненне.

Хутка мільгацелі дрэўцы за акном,  і мы не заўважылі, як апынуліся на першым прыпынку. Гэта быў Рэспубліканскі Цэнтр Алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі.  Экскурсавод расказаў нам пра гісторыю коннага спорту, пазнаёміў з трыма класічнымі відамі гэтага спорту(выездка,пераадоленне перашкод,трохбор’е), а таксама расказаў аб дасягненнях беларускіх спартсменаў на Алімпійскіх гульнях. Затым  мы пабывалі  ў стаіні і пакармілі коней. І пераканаліся,  што яны хоць  вялікія і дужыя, але  вельмі  ласкавыя і паслухмяныя. І нарэшце, самае цікавае захапляльнае:  катанне на конях. Усе гімназісты, якія падарожнічалі ,  мелі магчымасць праехаць аж два кругі і атрымаць шмат уражанняў.

 

Наступным прыпынкам аказалася кафэ “Макдональдс” .  Гэта наша любімае месца наведання ў сталіцы. Па традыцыі мы падсілкоўваемся тут заўсёды ў час падарожжаў. Прысмакі кожны выбірае на свой густ.

І вось мы ідзём ў кінатэатр”Цэнтральны”.  Тут мы прагледзелі новы сучасны  захапляльны  фільм “ Распрекрасный принц”. Глядзелі  яго  з 3-D акулярамі.

Потым мы рушылі ў Акопы. Акопы-гэта сядзіба маці і сёстраў Янкі Купалы. Больш за семдзесят Купалавых твораў маюць памету «Акопы». Шмат іншых твораў, пад якімі не пазначана месца напісаньня, нарадзіліся і выспелі ў Акопах. Адсюль многія вобразы прыроды ў вершах і паэмах Купалы. У Акопах паэт напісаў самыя аб’ёмныя свае творы: усе чатыры п’есы  і вершаваны пераклад «Слова аб палку Ігаравым». Шматлікія жыхары акопаўскага наваколля сталі прататыпамі, што паслужылі штуршком для стварэння шэрагу яркіх купалаўскіх вобразаў.

На ўспамін аб першым летнім падарожжы у нас застанецца шмат сувеніраў, якія куплялі мы падчас экскурсіі.  

А ініцыятарам гэтай экскурсіі была настаўніца беларускай мовы і літаратуры Нагорнава Вольга Іванаўна. За падарожжа мы, вучні ўжо 6 і 7 класаў ,  вельмі ўдзячны нашым настаўнікам   Вользе Іванаўне і Роўда Аксане Пятроўне,  за тое, што суправаджалі нас у час экскурсіі. А таксама шчыра дзякуем  за  бяспечнае  падарожжа нашаму вадзіцелю Федзевічу  Андрэю Віктаравічу з ААА “Вінтакс” (к.п.Нарач)  і за цудоўную    арганізацыю незабыўнай  маленькай экскурсіі    метадысту ДУДА “Цэнтр творчасці, турызму дзяцей і моладзі Мядзельскага раёна” Русак Таццяне Аляксандраўне.

Падарожнічайце і атрымлівайце ад гэтага асалоду і незабыўныя ўражанні.

 

Анастасія Бародзіч,

вучаніца 7 класа

гімназіі-інтэрната г. Мядзела

Именинники этой недели

Лукашевич Полина

Пашкевич Елизавета

Михайловская Алеся

Робототехника в гимназии

 

 

Сейчас на сайте

Сейчас на сайте 0 пользователей и 2 гостя.

Контакты

222397, Минская обл.
г. Мядель, ул. 17 Сентября, 6
Тел. (017-97) 55-3-38
директор
гимназия
администратор
сайта

 

Случайная картинка

Коричневый в серебре

Akavita CY-PR.com Яндекс.Метрика

Туристический портал Нарочанского края: туризм, отдых, услуги, здравницы, новости, информация