Тэма ўрока "Кантрольная тэставая работа"
Кантрольны тэст, 9 клас
ІІ варыянт
1. Сказ называецца складаным, калі ёсць:
а) дзве граматычныя асновы; б) пабочныя словы; в) даданыя члены; г) адасобленыя члены; д) прыдатак.
2. Вызначы, якія сказы з’яўляюцца складанымі:
а) Цёплыя дні і халодныя ночы. б) Бушуе май і пеніць сады. в) Спяваюць і высвістваюць салаўі і дразды. г) У вёсцы і ў горадзе – усюды валадарыць вясна. д) Усе жадаюць нам дабра: бацька і маці, бабулі і дзядулі. е) Жыццё даецца, каб жыццё тварыць. ж) Мой родны кут, як ты мне мілы! з) Жыццё закон нязломны мае: ніколі праўда не ўмірае.
3. Вызначы, якія сказы з’яўляюцца складаназлучанымі:
а) Павольна цячэ Прыпяць па нізіне, якая здаўна называецца Палессем. б) Школа была недалёка, і шукаць яе прыйшлося нядоўга. в) Пайшоў пясняр, а песня засталася. г) Пахне ціха прасёлак лясной канюшынай, бусел ціха садзіцца на стог.
4. Вызначы, у якіх складаназлучаных сказах не трэба ставіць коску:
а) Сёння ішоў дождж і сонейка свяціла. б) Зямля – наша багацце і яе трэба берагчы. в) Тут жылі мае дзяды і нарадзіліся мае бацькі. г) Крані росную галінку і будзеш мокры.
5. Вызначы складаназлучаныя сказы з трыма граматычнымі асновамі:
а) Белыя вішні, і ружовыя яблыні, і залатыя фарзіцыі. б) Гладкая, як шкло, вада стаіць, і ў ёй адбіваюцца і цёмнае неба, і воблакі, і першыя зоркі. в) Ляжыць зіма ў адценні белым, і дрэвы ў шэрані стаяць, а маладыя ў санках едуць, і ім вакол “ўра” крычаць. г) Дзесьці пракрычала птушка, а потым вухнуў сыч, і зноў стала ціха-ціха.
6. Вызначы, у якіх складаназлучаных сказах трэба паставіць два знакі прыпынку:
а) Міканор гаварыў гучна пераканана але слухалі яго з недаверам. б) Лінуў дождж буйны густы і ўсё вакол зашумела. в) Часта і звонка капалі кроплі бярозавіку і шумела голле. г) Зямля самы святы запаведнік і трэба як маці берагчы яе. д) Града камення загароджвала шлях вадзе і ўзгневаная плынь дыбілася прасочвалася скрозь перашкоду.
7. Вызначы, якія сказы з’яўляюцца складаназалежнымі:
а) Адкукавала зязюля – хутка восень. б) Сонца ўжо схілілася на захад, але спёкай усё яшчэ дыхала зямля. в) Уначы, калі спяць і палеткі, і травы, сосны шэпчуць пра славу. г) Куды б ні завяла цябе дарога, не забывай бацькоўскага парога.
8. Вызначы, у якім складаназалежным сказе спачатку ідзе галоўная частка, а потым – даданая:
а) Якая птушка, такі і галасок. б) Чым хутчэй набліжалася хмара, тым больш зласлівымі рабіліся яе парывы. в) На покуці села ў хаце доля, якую бачылі ў сне. г) Доўга людзі цешыліся з цудаў, што рабіў Люцыян Таполя. д) Дзед прачнуўся рана, бо толькі што пачынала развідняцца.
9. Вызначы, у якім складаназалежным сказе даданая частка стаіць у сярэдзіне галоўнай (знакі прыпынку не пастаўлены):
а) Хоць вецер ужо заціх але дрэвы яшчэ шумелі. б) Дзе адшукаць такія словы каб песняй уславіць цябе? в) Пакой у якім жыве Веніямін тыповы для інтэрната. г) Хоць і восень а святло так і льецца цераз край. д) Хлопцы рушылі да трох хат што стаялі крыху наводшыбе ад вуліцы.
10. Вызначы, у якіх складаназалежных сказах даданая частка азначальная (глядзі № 8).
11. Вызначы, у якіх складаназалежных сказах даданая частка акалічнасная ўступкі (глядзі № 9).
12. Вызначы, у якіх складаназалежных сказах часткі звязаны злучальным словам:
а) Якая яда, такая і хада. б) Доўга людзі цешыліся з цудаў, што рабіў Люцыян Таполя. в) Дзе адшукаць такія словы, каб песняй уславіць цябе? г) Дзед прачнуўся рана, бо толькі што пачынала развідняцца.
13. Вызначы, у якіх складаназалежных сказах трэба паставіць дзве коскі:
а) Зазвінела ў сэрцы радасці струна таму што ў кветках расцвіла вясна. б) Лес стаіць моўчкі нерухома быццам ён углядаецца кудысьці сваімі верхавінамі. в) Там дзе няма снегу цвітуць пралескі. г) Жаўранкаў было так шмат і спявалі яны так старанна што здавалася быццам яны і не змаўкалі ад мінулай вясны.
14. Вызначы, у якіх складаназалежных сказах некалькі даданых частак:
а) Ты, сын, вучыся родны край, які дастаўся ад бацькоў, так любіць, як прадзеды любілі. б) Кузюркі розныя і мушкі свае спраўляюць гулі-гушкі і так танюсенька гудуць, што ледзве-ледзве можна ўчуць. в) Было так забаўна, што смяялася ўся сям’я і дзед – грамчэй за ўсіх. г) Усюды спявалі птушкі і так пахлі кветкі, ажно кружылася галава.
15. Вызначы, у якіх складаназалежных сказах не трэба ставіць коску на месцы падкрэслівання:
а) Гром так скалануў неба, што вусцішна стала _ і пабеглі мурашы па спіне. б) Мой край там, дзе сіняя Прыпяць віецца_ і Сафія плыве, нібы карабель. в) Хацелася бачыць, як падымаецца рунь_як цвітуць сады_ як па-вясноваму молада выглядае лес. г) Калі будзе цёпла_ і пройдуць дажджы, пачнуцца ў лесе грыбы. д) Бацька даводзіў, што_калі хочаш вынікаў, трэба прыкладаць намаганні.
16. Вызначы, якія сказы з’яўляюцца складанымі бяззлучнікавымі:
а) Серабрацца рэчкі, паблёскваюць крыніцы. б) Сёе-тое, вядома, забылася, але многае помніцца. в) Сакочуць конікі, стаіць жнівеньскі месяц, яшчэ не яркі, бо ранні вечар. г) Кукавала зязюля ў зялёным лесе, гадавала матуля дачушку Алесю.
17. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца двукроп’е:
а) Пасыпаў дробненькі сняжок_узняўся вецер. б) Грыбы лепш за ўсё збіраць зранку_ вільготная шапачка зіхаціць на сонцы і добра відаць нават здалёк. в) Я ўстаў, падышоў да калодзежа і ўбачыў_ на вільготным пяску віднелася мноства слядоў. г) Надвор’е кепскае_ туманна, хмарна. д) Дождж абмые выгарышча_трава пойдзе ў рост.
18. Адзначце сказ, у якім на месцы пропуску ставіцца працяжнік (глядзі №17).
19. Вызначы, якія сказы з’яўляюцца складанымі сказамі з рознымі відамі сувязі:
а) З таполяў, пад якімі прымасцілася лавачка, сыплецца жоўтае лісце. б) Поле было засеяна азімінай, сняжок сышоў, і жыта ярка зазелянела. в) Шкада мне той зялёнай нівы, што шуміць у полі, таго дуба, што над рэчкай песціцца на волі. г) Баброў не цікавіць рыба, якою корміцца выдра, а выдру не цікавяць расліны, якімі ласуюцца бабры.
20. Адзначце сказы, у якіх чужая мова аформлена правільна:
а) Маці незадаволена паглядзела на дзяўчыну і ледзь прыкметна прыжмурыла вока. “Сціхні, — гаварыў гэты яе знак: — Пераступі старому”. б) “Пачакайце. Вось уселімся ў новую хату, — усміхнуўшыся, адказала Ганна Мікалаеўна, — першым госцем будзеце”. в) “Як гэта лётчыкі бачаць у цемнаце? — дзівіўся Мікола, — і прылятаюць дакладна туды, куды трэба”. г) ”Мяркуйце аб чалавеку па яго справах, а не па яго словах”,— сказаў дзядзька. д) “Я — дваццаць трэці!”— закрычаў пілот у эфір. — “Іду на пасадку”.
Дамашняе заданне: -