Тэма ўрока "Кантрольная тэставая работа"
Тэставыя заданні выканаць абавязкова! Правільныя адказы будуць на наступным уроку.
Кантрольная тэставая работа
1. Адзначце словазлучэнні: 1) дзевяцьсот сорак дзевяць; 2) шчаслівы выпадак; 3) самы складаны; 4) дзеці вучацца; 5) дыхнула вільгаццю.
2. Адзначце словазлучэнні, у якіх парушаны граматычныя нормы: 1) хворы на ангіну; 2) дзякаваць сяброў; 3) даглядаць за куранятамі; 4) жартаваць над аднакласнікам; 5) ажаніцца са Святланай.
3.Адзначце сказы, у якіх паміж дзейнікам і выказнікам патрэбна паставіць працяжнік: 1) Пяць плюс сем _ дванаццаць; 2) Хлопец ужо з маленства адчуў, што жыццё _ не вясёлае, бесклапотнае свята; 3) Лось _ вялікі майстар прабірацца па балотах; 4) У яго ўяўленні гэтыя людзі _ героі, на якіх можна пазіраць толькі з вялікай пашанаю; 5) Да пэўнай ступені бусел _ сімвал Беларусі.
4.Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы і словазлучэнні выдзяляюцца коскамі: 1) Дзе ты зорка мая прамяністая за якія ты хмары скацілася? 2) Вы пражылі жыццё, многа чаго бачылі, ведаеце; 3) Моцна кахаў я цябе дарагая але расстацца нам час; 4) Ты таксама каля мамы ціха-ціхенька ляжы; 5) Зазвані моцна звон загудзі, каб пачулі цябе на ўвесь край.
5. Адзначце сказы з пабочнымі канструкцыямі (знакі прыпынку не пастаўлены): 1) Іду ўзбярэжжам Свіцязі і здаецца наступаю на сляды самога Адама Міцкевіча; 2) Густы сасновы лес здаецца бясконцым; 3) Юнак зусім разгубіўся нават адступіў нібы хацеў схавацца за спіны іншых; 4) Вецер гэта як сцвярджаюць даведнікі ўсяго толькі рух паветра над зямной паверхняй; 5) На шчасце ветрык падзьмуў у другі бок.
6.Адзначце сказы з устаўнымі канструкцыямі (знакі прыпынку не пастаўлены): 1) Там у Парыжы і Ліёне паспяхова прайшлі мастацкія выстаўкі “Беларускі нацыянальны касцюм” арганізаваныя вядомым фалькларыстам прафесарам Міхасём Раманюком; 2) Старая алешына з колам на вяршку мусіць зацягнуў Марцін для буслоў але на ім крычалі аж давячыся вароны берагла гэты грудок ад паводкі; 3) Гаспадара не чуваць застаўся на ганку? і ўсё бліжэй бліжэй да пуні гаспадыніны крокі; 4) Немец зноў відаць не зразумеў сэнсу слова; 5) Лес стаяў заінелы пусты і халодны як парожняя пуня.
7. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы выконваюць ролю азначэння: 1) Мох зялёны, пушысты і цёплы; 2) У неагляднай глыбознай далечы ні адной хмурынкі; 3) Шафа была пустая, значыцца, шукаць трэба было там; 4) Падфарбаваныя марозам, абмытыя дажджом, заснулі ціхія бярозы пад акном; 5) Афарбоўка пад арэх усёй мэблі надавала пакою вялікую ўтульнасць.
8.Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы адасабляюцца: 1) Радавы Блін стаяў анямелы; 2) Апанаваны пэўнаю мэтай я пабрыў па дарозе на ўсход; 3) Лёгкі і цёплы ветрык пагойдвае галінкі ўпрыгожаныя ярка-зялёнымі лістамі; 4) Стомленыя днём і работай адпачывалі лётчыкі; 5) Пад яблынямі ў садзе стаялі збітыя з дошак сталы і лавы.
9.Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы адасабляюцца: 1) Малаком запіўшы вячэру мы дзякуем за баравічкі Сярожку, дзякуем Еўдакіі Рыгораўне і падымаемся з-за стала; 2) Падлоўчы хадзіў перавальваючыся, і здавалася, што яму вельмі было цяжка падымаць ногі; 3) Вакол свечкі сашчапіўшы рукі на грудзях і прыціснуўшы локці да бакоў расхаджваў нейкі кудлаты чалавек і нешта мармытаў; 4) Сядзець склаўшы рукі было сумна; 5) Пачуўся званок, і Серж горда ўвайшоў у клас з усмешкай паглядаючы на ўсіх.
10. Адзначце сказы з адасобленымі удакладняльнымі членамі: 1) Там, у Кіеве, святкаваў Уладзімір свой шлюб з Рагнедаю; 2) Мужчыны, ведаючы, што бяроза можа ўпасці, загадзя, вясною, усцягнулі барану на высокую маладую ліпу; 3) Яўген Галубовіч у гасцёўні свайго дома ў Кліўлендзе часцяком раскладваў на стале карту роднай Гомельшчыны і ўяўляў, што едзе ў цягніку; 4) Першы зборнік Я.Купалы, “Жалейка”, убачыў свет у знакамітай суполцы “Загляне сонца і ў наша аконца” ў лютым 1908 года ў Пецярбургу; 5) Жаваранак з песняю падымаўся на ўзлеску ў блакіт неба, вітаючы надыход новага дня.
Дамашняе заданне: паўтарыць пройдзены матэрыял