Тэма ўрока "Кантрольная тэставая работа"
!!! Увага: кантрольны тэст будзе даступны падчас урока беларускай мовы (сачыце за раскладам).
За 45 хвілін яго трэба прарашаць у сшытку, сфатаграфаваць і даслаць на эл. адрас svika1971@gmail.com не пазней як у 11.10.
Тэсты, дасланыя са спазненнем, ацэньвацца не будуць.
Поспехаў, удачы і дзясятак!
Кантрольны тэст па беларускай мове
10 клас
-
Адзначце словы, у якіх літара е абазначае два гукі:
а) заехаць г) калье
б) елка д) дзеці
в) несці
-
Адзначце словы, у якіх колькасць гукаў і літар не супадае:
а) чытаюць г) алея
б) падземны д) дзядзька
в) хтосьці
-
Адзначце словы з фанетычным падаўжэннем зычных:
а) мышшу г) пытанне
б) ссохнуць д) калоссе
в) падаконнік
-
Адзначце адназначныя словы:
а) прыстаўка г) аснова
б) корань д) канчатак
в) суфікс
-
Адзначце запазычаныя словы:
а) эгаізм г) лазня
б) сфера д) кювет
в) сейбіт
-
Адзначце пары слоў, якія з’яўляюцца антонімамі:
а) родны – роднасны г) лаяцца - брахаць
б) спагада – жорсткі д) прыліпнуць - адарвацца
в) здабытак – страта
-
Адзначце словы, якія існуюць і ў рускай, і ў беларускай мовах, але маюць рознае значэнне (міжмоўныя амонімы):
а) пуд г) воля
б) плот д) краска
в) склон
-
Якія фразеалагізмы маюць значэнне “вельмі многа”?
а) хоць гаць гаці г) на вераб’іны скок
б) і куры не дзяўбуць д) мора па калена
в) як кот наплакаў
-
Выберыце словазлучэнні, дзе ў канчатку трэба ўставіць у:
а) не з’еў бутэрброд.. г) шкатулка з малахіт..
б) кіраўнік камбінат.. д) не бачыў такога прастор...
в) дырэктар завод..
-
Выберыце словазлучэнні з граматычнымі памылкамі:
а) глыбокае Нарач г) дарожны насып
б) прыгожае кенгуру д) старажытны рукапіс
в) залаты медаль
-
Адзначце словы, якія пішуцца разам:
а) вывучыць (на)памяць г) плакаць (у)голас
б) памераць (у)абхват д) (на)версе сасны
в) разбегчыся (ў)рассыпную
-
Адзначце спалучэнні слоў, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі:
а) прыходзіць май г) прыгожыя далі
б) даволі прыгожы д) няхай узыдзе
в) дарогі і вуліцы
-
Выберыце словазлучэнні з галоўным словам назоўнікам (назоўнікавыя словазлучэнні):
а) умелы з дзяцінства г) падхапіць песню
б) песня шчасця д) шостае кураня
в) Купалавы вершы
-
Выберыце словазлучэнні з кіраваннем:
а) шырокі прастор г) паступіць ва ўніверсітэт
б) вучыцца старанна д) гаворка па-беларуску
в) выбіцца ў людзі
-
У якіх сказах патрэбен працяжнік?
а) Тры плюс тры шэсць. г) Цудоўная рэч жыццё.
б) Сёння дзень цёплы, сонечны. д) Прырода жывая кніга.
в) У дружбе жыць шчаслівым быць.
-
У якіх сказах дзейнік выражаны дзеясловам?
а) Агонь, што расклалі пагрэцца, паціху дагараў.
б) Садок садзіць – жыццё харашыць.
в) Прага тварыць жыла ў ім з маленства.
г) На золку далі каманду збірацца.
д) Век зжыць – не мех сшыць.
-
Адзначце сказы з аднароднымі азначэннямі.
а) Шчодра ліло цяпло яркае красавіцкае сонца.
б) Крокамі цвёрдымі мужнымі ідзе па планеце маладосць.
в) Некуды спяшаецца вясёлая руплівая мурашка.
г) Не ные толькі бессардэчнае сцарсцвелае ад зайздрасці і злосці сэрца.
д) На ўскрайку горада вырас новы шматпавярховы дом.
-
Адзначце аднасастаўныя сказы.
а) Вагон – хата Міколкава.
б) Навокал – цёмны лес.
в) На полі не было відаць ні душы.
г) Нечакана абвясцілі перапынак.
д) Апошні паварот.
-
У якім сказе перад злучнікам і трэба паставіць коску?
а) На Палессі цякуць буйныя рэкі і густа стаяць лясы.
б) Ёсць ворагі і ёсць сябры.
в) Туман сцяліўся над вадою і над ім узыходзіла поўня.
г) Узмах вясла і сонны бераг адплывае ўдалеч.
д) Здавалася, абоз пройдзе спакойна і нічога не здарыцца.
-
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску.
а) Даводзілася спяшацца, таму_што дарога няблізкая.
б) Я рады, што нямала зведаў_што ёсць пра што паўспамінаць.
в) Там, дзе ўзышло сонца_і дзе былі відаць рэдкія сосны, пачынала бялець вёска.
г) Там_дзе дрыжала празрыстае неба, цяпер чарнелі хмары.
д) Мы зразумелі, што_каб усё пераправіць, трэба зрабіць плот.
ДЭДЛАЙН - 11.10.